Галоўная | Рэгістрацыяя | Уваход | RSSВоскресенье, 21.07.2019, 06:01

ДУА "Суцінскі НПК дзіцячы сад - базавая школа"

 
Суцінскі НПК
Наша апытанне
Оцените мой сайт
Усяго адказаў: 112
Статыстыка

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0



Галоўная » 2019 » Май » 20 » Cпаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях.
06:44
Cпаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях.

   

  18 мая каманда школы прыняла удзел у спартыўным мерапрыемстве “Беларусіяда”, якое адбылося на гарадскім стадыене г.Мар’іна Горка.

“Беларусіяда” – спартыўна-адукацыйны праект установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, што ўяўляе сабой спаборніцтвы па беларускіх народных рухомых гульнях.

У аснову мерапрыемства пакладзены беларускія народныя гульні, выбраныя па прынцыпах беларускіх традыцый, распаўсюджанасці па рэгіёнах, відовішчнасці:

“Лапта” – актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль;

“Дзень-ноч” – спаборніцтва на хуткасць;

“Пальчатка” – гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць;

“Перацяжкі” – сілавое відовішча з традыцыйнымі правіламі.

   

Мэта праекта: развіццё масавага фізкультурна-спартыўнага руху, накіраванага на агульную фізкультурную адукацыю, аздараўленне, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.

Задачы: распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры, папулярызацыя беларускіх народных гульняў, масавае ўцягванне дзяцей і моладзі ў рэгулярныя заняткі фізічнай культурай, арганізацыя іх вольнага часу, павышэнне эфектыўнасці фізічнага выхавання.

Удзельнікамі раеннага этапу праекту ад ДУА “Суцінскі НПК ДС/БШ” сталі: Панкратовіч Аляксандра і Бурдужа Аляксей з 9 класа, Радчэнка Таццяна з 8 класа, Бандаронак Уладзіслаў, Варывончык Анатолій, Бурдужа Ангеліна з 7 класа, Панкратовіч Аляксандр з 6 класа, Бурдужа Святлана і Койпіш Мікіта з 5 класа.

Праглядаў: 22 | Дадаў: Bacs | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментароў: 0
avatar

Кошык










Copyright MyCorp © 2019
Сделать бесплатный сайт с uCoz