Галоўная | Рэгістрацыяя | Уваход | RSSВторник, 19.06.2018, 05:54

ДУА "Суцінскі НПК дзіцячы сад - базавая школа"

 
Суцінскі НПК
Наша апытанне
Оцените мой сайт
Усяго адказаў: 91
Статыстыка

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0




Галоўная » 2018 » Апрель » 18 » Бяспечныя паводзіны на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
08:01
Бяспечныя паводзіны на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

     

1. Агульныя веды аб небяспецы на чыгунцы

1.1. Чыгунка - зона павышанай небяспекі.

1.2 Асноўнымі прычынамі траўміравання грамадзян чыгуначным рухомым складам з'яўляюцца:

1.2.1 няведанне і парушэнне правілаў бяспекі пры знаходжанні ў зоне чыгуначных шляхоў

1.2.2 неапраўданая спешка і бестурботнасць

1.2.3 нежаданне карыстацца пераходнымі мастамі, тунэлямі і насціламі

1.2.4 гарэзлівасць, хуліганства, гульні як на чыгуначных шляхах, так і на прылеглай да іх тэрыторыі.

1.3 Рухомы цягнік спыніць няпроста. Яго тармазны шлях у залежнасці ад вагі, профілю шляху ў сярэднім складае каля 1000 метраў. А пешаходу, для таго каб перайсці праз чыгуначны шлях, патрабуецца не менш за пяць-шасці секунд.

1.4 Падыходзіць да нерухомых вагонаў бліжэй, чым на 5 метраў, і падлазіць пад вагоны нельга (Калі які-небудзь выступ або рычаг вагона ўчэпіцца за вопратку чалавека, таго зацягне пад колы)

1.6 Пераходзіць і пераязджаць чыгуначныя шляхі трэба толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Для бяспечнага перасячэння існуюць адмыслова абсталяваныя пешаходныя пераходы, тунэлі, масты, чыгуначныя пераезды.

1.7 Пры перасячэнні пераезда, трэба ўважліва сачыць за сігналамі, якія падаюцца тэхнічнымі сродкамі, пераканацца, што няма надыходзячага цягніка. (Катэгарычна забараняецца праходзіць па чыгуначным пераездзе пры забараняльным сігнале святлафора пераезнай сігналізацыі незалежна ад становішча і наяўнасці шлагбаўма)

1.8 Асцерагайцеся краю платформы, не стойце на лініі, якая пазначае небяспека! Спатыкнуўшыся, вы можаце ўпасці на рэйкі, пад надыходзячы цягнік. Беражыце сябе!

Праглядаў: 27 | Дадаў: Bacs | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментароў: 0
avatar

Кошык





















Copyright MyCorp © 2018
Сделать бесплатный сайт с uCoz