Галоўная | Рэгістрацыяя | Уваход | RSSЧетверг, 22.08.2019, 23:40

ДУА "Суцінскі НПК дзіцячы сад - базавая школа"

 
Суцінскі НПК
Наша апытанне
Оцените мой сайт
Усяго адказаў: 113
Статыстыка

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0



Сімволіка Мінскай вобласці

Сцяг Мінскай вобласці.

Сцяг Мінскай вобласці і Палажэнне пра яго былі зацверджаны Указам Прэзідэнта Беларусі №595 ад 22 лістапада 2007 г. Апісанне сцяга:

Сцяг Мінскай вобласці ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога — выява гербу Мінскай вобласці.

Герб Мінскай вобласці.

Герб Мінскай вобласці і Палажэнне пра яго зацверджаныя Указам Прэзідэнта Беларусі №595 ад 22 лістапада 2007 года. Апісанне герба:

Герб Мінскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у залатым полі якога тры блакітныя хвалепадобныя пасы. У верхняй правай частцы шчыта — выява гербу горада Мінска. Герб завершаны вялікай залатой каронай з пяццю зубцамі, знізу яго апраўляюць дзве залатыя дубовыя галіны, якія ўвітыя і злучаныя блакітнай ордэнскай стужкай.

Гімн Мінскай вобласці.

У пачатку 2006 года быў праведзены абласны конкурс творчых праектаў. У намінацыі «Гімны і песні пра Мінскай вобласці» першае месца заняў гімн «Міншчына» (музыка Алены Атрашкевіч, словы Васіля Жуковіча). Яго статус як гімна вобласці быў замацаваны рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта "Аб вызначэнні пераможца конкурсу» ад 27.02.2006 г. № 186. Гэтая дата лічыцца днём нараджэння гімна Мінскай вобласці.

Міншчына.

музыка Алены Атрашкевіч

словы Васіля Жуковіча

Край наш легендарны, ты непараўнаны,

Шчодры Нарачанскаю красой.

Веліччу сталіцы нашай гераічнай,

Дзіўнага Заслаўя даўніной.

 

Міншчына - ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе

Міншчына, наш мілы край.

 

Беражэм Купалы, Коласа Радзіму,

Запаведзь народных змагароў.

3 намі светлы геній юнага Максіма,

Спадчына вялікіх «Песняроў».

 

Міншчына - ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе

Міншчына, наш мілы край.

 

Прыгажэй, квітней ты з кожным новым маем,

Заставайся вечна маладой.

Родная старонка наша дарагая,

Ты наш лёс і песня i спакой.

 

Міншчына - ты сэрца Беларусі,

У стагоддзях славу памнажай.

Будзь у шчасці i не будзь у скрусе

Міншчына, наш мілы край.

 


Кошык










Copyright MyCorp © 2019
Сделать бесплатный сайт с uCoz